Друк
17.11.2019
Я выбаршчык, скаргу прынёс...
 
Я назіраю на выбарчым вучастку, пабачыў парушэнне, падаў заяву старшыні камісіі. Рэакцыі няма.
Склаў скаргу ў акруговую камісіі і пайшоў у Маскоўскую адміністрацыю г. Брэста, дзе месціцца акруговая камісія. Цягну ручку дзвярэй зачынена! Праз хвіліну з`яўляецца міліцыянт: "Куды? " - "У акруговую камісію " - "Хто такі? Дакумант!". - "Выбаршчык. Скаргу прынёс, - адказваю: У нас выбары адкрытыя і гласныя, тут камісія, чаму закрыта і не пускаюць?" - "Усе пытанні ва ўпраўленне... " Тэлефануюць. - Праходзь...
 
Прапускаюць таксама старшынь вучастковых камісій #9 "радзільня" з другой выбарчай акругі і вайсковай часткі трэцяй акругі. Там выбары ўжо завешылісь і камісіі прыйшлі здавацца. Здаюцца, чамусці не ў тым кабінеце, дзе камісія, а ў кабінетах побач... Мяркую, цяжка будзе назіральнікам, якіх вылучылі партыі, арганізацыі або грамадзяне патрапіць у акруговую камісію на здачу пратаколаў аб выніках галасавання і супутных матэрыялаў. Міліцыянт-ахоўнік запытае: "Дакумант!", а дакумант аб вылучэнні назіральнікам камісія забрала і пакінула сабе... Што пакажа назіральнік?
 
Крыху, пазштыўчыку))
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"