Ютуб Дэпутаты і Берасцейская філія "Вясны" запускаюць супольны праект «Вясновыя Дранікі», ў якім будуць паказваць розныя юрыдычныя сітуацыі з каментарамі праваабаронцаў і юрыстаў. Вядома ж, гэтыя відэаролікі не стануць панацэяй, але, цалкам могуць апынуцца скальпелям, які вскрые нарывы нашага хворага грамадства.
У першым выпуску праваабаронца Ўладзімір Малей пракаментуе даволі распаўсюджаную сітуацыю, калі чалавек атрымлівае павестку, а прызначаны органам час ужо прайшоў.
Чаму так адбываецца?
Свае пытанні вы можаце запісваць на відэа і дасылаць нам на nardeputat@gmai.com , можаце не запісваць на відэа, а проста друкаваць і дасылаць. Самыя цікавыя мы пакажам у «Вясновых Драніках».
“ЮцюбДэпутаты” Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў
& ПГА «Берасцейская Вясна»