На грамадзянскім працэсе Андрэй Канючка высвятліў, што я аказаў непадпарадкаванне міліцыянтам Б. Дзмітруку, М. Ярашуку, А. Тарасюку. Але вось толькі гэты факт ніяк не задакументаваны і нідзе не адлюстраваны.
Участковы Ярашук сказаў, што ў запарцы забыліся скласці пра гэта пратакол. А кей. Але ў Ярашука было два месяцы, каб скласці новы або дапрацаваць стары пратокол. Але самае галоўнае, што ўсе нюансы мой вінаватасці-невінаватасці былі выяўлены сумна вядомым таварышам А. Семянчуком на адміністратыўным працэсе ў жніўні 2018 года. У сваім рашэнні Семянчук чорным па белым надрукаваў у рашэнні, што справа ў дачыненні да мяне спыненая за адсутнасцю складу адміністратыўнага правапарушэння. Брэсцкі аблсуд, адказваючы на скаргу намесніка начальніка Ленінскага РАУС Каравякоўскага, гэта падцвердзіў: пакінуць без зменаў, а скаргу без задавальнення.
Але тады нібыта непадпарадкаванне выяўлялася ў тым, што я адмовіўся прайсці з фрыкопамі ў кватэру. А тое, што я адмаўляўся спыніць відэаздымку ў адміністратыўным працэсе не разглядалася.
Грамадзянскі працэс не прадугледжвае высноваў аб тым, вінаваты ці не вінаваты чалавек у адміністратыўным правапарушэнні. У грамадзянскім працэсе даследуецца тое, што было прадметам адміністратыўнага працэсу. А таварыш Канючка разглядаў, яшчэ раз падкрэслю, тое, чаго не было на адміністратыўным працэсе у Семянчука задакументавана - адмову ў спыненні відэа-здымкаў.
Нагадаю таварышу Канючка, што пастановы яго калег, якія ўступілі ў законную сілу, з'яўляюцца маленькімі законамі, якім ён павінен кіравацца а не пераіначваць.
Вельмі цікава, што ж прыдумае Тамара Сучок, старшыня брэсцкага аблсуда? Як разруліць сітуацыю з дзіравымі фрікопамі, якія без стомы, дзень за днём наносяць ўдары пад дых сістэме? Ўбачым 3 студзеня а 15. 00
Сяргей Пятрухін,
народный репотрер