Друк
23.03.2018 Грамадства
Берасцейскія ўлады забаранілі пікет супраць абыякавасці чыноўнікаў
 
Берасцейскі гарвыканкам забараніў пікет супраць абыякавасці чыноўнікаў у адносінах да зваротаў грамадзян з-за пашкоджання іх дамоў у выніку будаўніцтва пуцеправода.
 
Двухгадзінная акцыя з удзелам 20 чалавек планавалася 24 сакавіка на плошчы Леніна. Заяўнікам пікета выступіла Святлана Абрамчук, якая жыве на вуліцы Паплаўскага.
 
Нагодай для масавага мерапрыемства паслужыла тое, што ў пачатку лютага пры забіванні паляў для апор пуцеправода, які будуецца, на гэтай вуліцы былі пашкоджаныя некалькі прыватных жылых дамоў.
 
Паводле слоў праваабаронцы Рамана Кісляка, год таму гарадскія ўлады абяцалі жыхарам, што іх дамы не будуць пашкоджаныя пры будаўніцтве транспартнай развязкі. Але у 2018 годзе ў падмурках і сценах як мінімум сямі дамоў на вуліцах Паплаўскага, Межавая і Мядовая з’явіліся расколіны. Людзі звярнуліся ў адпаведныя органы, але атрымалі адказы, што будаўніцтва пуцеправода вядзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Чыноўнікі праігнаравалі прычыненую дамам шкоду.
 
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца, улады адмовілі ў арганізацыі пікета са спасылкай на рашэнне гарвыканкама, у адпаведнасці з якім на плошчы Леніна забароненае правядзенне масавых мерапрыемстваў.
 
„Забарону пікета плануецца абскардзіць, бо яна пазбаўляе грамадзян права публічна выказаць сваё меркаванне, прадугледжанае артыкулам 19 Міжнароднага па
 
https://www.racyja.com/hramadstva/berastsejskiya-ulady-zabaranili-piket/
 
© 2020 "Берасцейская вясна"