Друк
23.03.2018 Грамадства
У Берасці праходзіць суд па справе будаўніцтва акумулятарнага завода
 
27 сакавіка, а 10-й гадзіне, працягнецца разгляд пазову праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніі “IPOWER”. Ініцыятарамі падачы выступілі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы грамадзян і грамадская арганізацыя “Экадом”.
 
Суддзя Суда Маскоўскага раёна Берасця Аляксей Карагода ўжо разгледзеў хадайніцтвы, прадстаўленыя доказы і выступы бакоў. Таксама адбыліся і іхныя спрэчкі.
 
За судом сочаць і берасцейскія праваабаронцы, сярод якіх Уладзімір Вялічкін:
 
– Зараз у зале суда на вагах Феміды ляжыць паўмільёна жыхароў тэрыторыі, якая знаходзіцца побач з акумулятарным заводам. То бок, зараз суд вырашае, быць ці не быць заводу, які 50 год будзе атручваць квасам і свінцом паўмільёна жыхароў Берасцейшчыны.
 
Сітуацыя вакол будаўніцтва шкоднай вытворчасці пад Берасцем выклікала абмеркаванні і пратэсты сярода берасцейцаў і жыхароў раёну. Папярэдняя спроба грамадскай арганізацыі “Экадом” прыпыніць будаўніцтва была беспаспяховай. “Чакаем, на чый бок стане суд у гэты раз”, – зазначаюць грамадзяне, якія сочаць за справай.
 
https://www.racyja.com/hramadstva/u-berastsi-prakhodzits-sud-pa-sprave-bud/
 
© 2020 "Берасцейская вясна"