Друк
18.03.2018 Грамадства
Я дзіцяці паабяцаў, што завода не будзе, таму я тут
 
У нядзелю, 18 сакавіка праціўнікі будовы акумулятарнага завода чарговы раз сабраліся на плошчы Леніна “карміць галубоў”. Такім чынам берасцейцы пратэстуюць супраць будовы у санітарнай зоне Берасця шкоднай вытворчасці.
 
Таксама ў гэты дзень праходзілі выбары прэзідэнта РФ у паблізкім кансуляце Расеі, але гэта другарадная падзея берасцейцаў не цікавіла…
 
Кармленне галубоў скончылася песняй “Жыць”, якую берасцейцы напярэдадні адмыслова напісалі і зрабілі відэа кліп, каб ўлады адчулі адказнасць за свае безадказныя дзеянні.
На плошчы можна было паслухаць мяркаванні гараджан:
 
“Яны (улады) кажуць, што не чакалі, што ў Берасці столькі граматных людзей, якія могуць ім (уладам) нос уцерці…”
 
“Мы бы ім (уладам) паверылі, каб яны пабудавалі свае хаты побач з заводам. Чагож яны ўсе з’яжджаюць, прадаюць майно і звальваюць…”
 
“Мая дачка з садочка прыйшла і пра шкодны завод, ад якога дзеткі пахварэюць, распавядае. Я дзіцяці паабяцаў, што завода не будзе, таму я тут”
 
“Я быў на 5-гадзіннай сустрэчы ў аблвыканкаме ў пятніцу, яны не адказалі ні на адно пытанне!”
Бачна, што нягледзячы на абяцанні уладаў разабрацца, уладам ніхто ня верыць і расслабляцца не збіраецца.
 
На заканчэнне берасцейцы праскандавалі “Нет заводу!”
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"