Напрацягу года больш 24 разоў праціўнікаў будовы завода АКБ пад Берасцем супрацоўнікі міліцыі прэвентыўна затрымлівалі па надуманых падставах.
Неалькі дзесяткаў грамадзкіх актывістаў (ня меньш за 29) выклікалі ў міліцыю на “прафілактычныя” гутаркі, допыты, апытанні і тлумачэнні. Позвы ўручалісь як па хатах так на вуліцы. Былі выпадкі, калі за неяўку па позве каралі штрафамі.
Супраць грамадзкіх актывістаў выкарыстоўвалісь катаванні, пагрозы, здзекі, залякванні...
У блогераў праводзіліся ператрусы і выняццё аргтэхнікі, каб не даць асвятляць пратэсты супраць будовы завода АКБ, факты карупцыі чыноўнікаў і прававога бязмежжа судоў і міліцыі.
Некаторых грамадзкіх актывістаў звольнілі з працы, “не працягнулі кантракт”.
“Забарона на выезд за межы Беларусі” была накладзена на блогера Сяргея Пятрухіна ў сувязі з распачатай крымінальнай справай.
Артыкулы якія супрацоўнікі міліцыі выкарыстоўвалі каб утаймаваць грамадзкіх актывістаў, блогераў і журналістаў наступныя:
17.3 КаАП “Піццё алкагольных напояў... або яўленне ў грамадзкім месцы... ў стане сп’янення”,
23.34 КаАП “Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў”,
22.9 КаАП “Парушэнне заканадаўства аб СМІ”,
23.4 КаАП “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню пасаднай асобы падчас выканання ёй службовых паўнамоцтваў”,
24.6 КаАП “Ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністратыўны або крымінальны працэс...”,
24.10 “Парушэнне даўжніком заканадаўства аб выканаўчай вытворчасці”
18.23 КаАП “Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам...” са спасылкай на П.20 ПДР.
Былі ўзбуджаныя 2 крымінальныя справы супраць блогераў
па арт.188 КК “Паклёп” на Сяргея Пятрухіна і
па арт. 189 КК “Абраза” на Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна
Варта асобна згадаць кошт Свабоды Слова
Журналісты-фрылансеры за сваю прафесійную дзейнасць атрымалі штрафаў на суму 13.842,5 рублёў паводле арт. 22.9 КаАП “Парушэнне заканадаўства аб СМІ”
Мілана Харытонава - 170 бв
Тамара Шчапёткіна -130 бв