Друк
29.11.2018 Грамадства
Яўген Скрабец: Пастанова суда першай інстанцыі засталася ў сіле
 
У Берасцейскім абласным судзе разглядзелі скаргу журналіста Яўгена Скрабца на штраф па адміністрацыйным пратаколе, які рэпарцёру вынеслі па артыкуле аб „працы без акрэдытацыі”. Першы разгляд справы адбыўся 30 кастрычніка, тады Скрабец быў аштрафаваны на 20 базавых велічыняў.
 
Судовыя пераследы журналіст, які супрацоўнічае з Радыё Рацыя, лічыць палітычна матываваным і звязаным у тым ліку з асвятленнем пратэстных акцый супраць пабудовы акумулятарнага завода пад Берасцем.
 
Разгляд у абласным судзе не даў эфекту – пастанова суда першай інстанцыі засталася ў сіле.
 
https://www.racyja.com/hramadstva/yaugen-skrabets-pastanova-suda-pershaj-i/
 
© 2020 "Берасцейская вясна"