Друк
19.11.2018 Грамадства
Позвы каб не з'яўлялісь на плошчы
 
18 лістапада падчас “кармлення галубоў” трое берасцейскіх актывістаў былі выкліканыя позвамі ў апорныя пункты. І ведаеце - гэта ўжо становіцца рэальна смешна. Не страшна, не незразумела, не пагрозліва, а менавіта - смешна. Чаму? Таму што людзі, прыйшоўшы па позвах, ўжо смяюцца і з саміх позваў, і з таго навошта, як і чаму іх выклікаюць і галоўнае - у выхадны нядзельны дзень на 12.00!
 
Усё ведаюць, што апоўдні на плошчы людзі “кормяць галубоў” і менавіта на гэты час выклікаюць і, калі выкліканыя самі просяць апытаць іх у любы іншы дзень і любы іншы час, па не зразумелых (але нам зразумелым) прычынах, атрымліваюць неабгрунтаваныя адмовы, і ім пагражаюць штрафамі!
 
А вось тое, навошта іх “запрасілі” сёння па позвах, выклікае смех у саміх актывістаў. Так, напрыклад, Ірына Сіліцкая, якая была выкліканая ў якасці “прыцягваемай” і, якой падчас ўручэння позвы было сказана, што выклікаюць за масавае мерапрыемства, даведалася ў апорным пункце, што ёй прыпісваюць парушэнне ПДР “не прапусціла спецтранспарт”, і тут жа наклалі за гэта штраф у две базавых.
 
Яшчэ Ірына адзначыла, што сёння міліцыянты вельмі перапрашаліся перад ёй, за тое, што выклікалі ў выходны дзень, ды і наогул, як яна кажа - было відаць, што ім сорамна і не зручна перад ёй.
 
Гэтак жа ў апорным пункце пабываў Канстанцін Астапук (ён жа ЛІС) . Канстанцін добра падрыхтаваўся, прыйшоў з адвакатам, які заявіў адвод чалавеку, які павінен быў разглядаць ягоную “справу”. Звернем увагу на тое, што Астапука, як высветлілася толькі сёння выклікалі ў якасці “сведкі”.
 
Як кажа сам Канстанцін - яму не зразумела, сведкам чаго ён можа быць. Сведкам, што ён быў ЛІСам? У выніку яго выклікаюць заўтра на панядзелак на 16.00 туды ж, а за папярэднюю панядзелку ноч, мабыць, будуць прыдумляць, тэму “сустрэчы”.
 
Гэтак жа адзначу тое, што, калі ў мінулую нядзелю Канстанціна “ўпакаваў” АМАП, і яго пратрымалі суткі ў ІЧУ, то, як апынулася, на яго не было складзена а ніякіх папер, у тым ліку і пратаколу.
 
У гэты ж дзень на “апытанні” пабываў і блогер Сяргей Пятрухін. Але з ім ужо і зусім цырк. Яго чамусьці апытвалі пра нейкі пажар, які быў даўно калісьці ў Берасці. Натуральна ён нічога пра гэта пажар ня ведае, што і патлумачыў.
 
А цяпер падсумуем - выклікаюць каго дзе зловяць. Для прыкладу,
 
Ірына ішла за дзецьмі, а за ёй беглі супрацоўнікі, каб уручыць бязглуздую позву.
 
Праваахоўныя органы АМАПам забіраюць цацку ЛІСа , аніматара, на вачах у здзіўленых дзяцей і пад крыкі “ганьба” іх бацькоў. А потым не ведаюць як задакументаваць свае “геройскія ўчынкі”.
 
Ці проста выклікаюць па надуманых прычынах, як Пятрухіна, толькі каб той не з'явіўся на плошчы.
 
Гэта сведчыць толькі аб адным - міліцыя сама ўжо не цяміць што робіць. Зразумела, што шараговым паступае каманда зверху, яны выконваюць яе, але кожны раз усё горш і горш ... яны разгубіліся ... здаецца, што яны баяцца народнага гневу ... асабліва пасля таго, як жанчыны не пускалі спецмашыну, Калі пабачылі, што людзі не баяцца крычаць у вочы міліцыі “ганьба”. Я б сказала, што апошнія дзеянні праваахоўнікаў нагадваюць агонію ... у якой яны б'юцца, баючыся, што і працу страцяць і саміх людзей якіх зневажаюць.
 
Ну а што берасцейцы? А берасцейцы сёння ізноў накармілі галубоў, пагутарылі на плошчы і кажуць, што будуць стаяць да апошняга. Гэтак жа па настроях бачна, што ніхто не збіраецца здавацца!
 
Кацярына
 
© 2021 "Берасцейская вясна"