Друк
12.11.2018 Грамадства
Суддзя Андрэй Канючка палічыў, што ў міліцыянтаў былі падставы для затрымання блогера
 
Сёння ў чарговы раз мы пераканаліся ў адсутнасці ў нас судоў. Нагадаю, Сяргей Пятрухін падаў пазоў да праваахоўных органаў за тое што на яго думку, яны назаконо яго затрымалі, змясцілі ў ІЧУ на трое сутак, а ў гэты час абшукалі яго кватэру і канфіскавалі тэхніку.
 
Пятрухін хацеў, каб яму пакрылі маральную і матэрыяльную шкоду за гэта, бо суд яго ,, апраўдаў ,, перад гэтым. Але, мы ў Беларусі, і гэта быў бы проста прэцэдэнт, калі б самі тыя, хто нас пастаянна саджае на суткі, завальвае надмернымі штрафамі - раптам былі прызнаныя вінаватымі, ды яшчэ і заплацілі грошы.
 
Вердыкт быў прадказальны: “Адмовіць ва ўсіх зыскавых патрабаваннях”. Суддзя Андрэй Канючка, які разглядаў зыск, палічыў, што ў міліцыянтаў былі падставы для затрымання...
 
Маё меркаванне такое - можа, калі б гэта быў не Пятрухін, можа, калі б ён не змагаўся са свавольствам уладаў ці не раскрываў усю паднаготную нашай міліцыі, то яго пазоў прызналі б і нават выплацілі б нейкую кампенсацыю.
 
Сапраўды, такі выпадак у Брэсцкай вобласці быў, калі маладога чалавека саджалі на суткі, а потым ён у судзе дамогся за гэта матэрыяльнай выплаты. Але, паўтаруся - гэта блогер Пятрухін - для ўладаў нашага Брэста ён, як чырвоная ануча для быка.
 
Але Сяргей не губляе надзеі і, нават, не расчараваўся, бо ён, як ніхто іншы ведае наколькі спарахнела наша сістэма. І ў тым, што мы жывем у “сістэме” многія ўжо бачаць і разумеюць, між іншым дзякуючы Пятрухіну, якога нашы гараджане паважаюць болей за ўладу, і якому давяраюць больш, чым нашай міліцыі.
 
Вось такія людзі, як блогер Сяргей Пятрухін, якіх пазбаўляюць волі за праўду, і павінны быць мэрамі гарадоў!
 
Кацярына
 
© 2021 "Берасцейская вясна"