Друк
30.04.2018 Грамадства
Блогер Пятрухін vs намесніка начальніка Ленінскага РАУС Мікалая Самасюка
 
3 мая 2018 у судзе Ленінскага раёна г. Брэста адбудзецца судовае паседжаньне па абскарджанні пастановы намесніка начальніка Ленінскага РАУС Мікалая Самасюка, які 23 сакавіка 2018 года рэалізаваў спецаперацыю па дыскрэдытацыі блогера Петрухіна, і «прысудзіў» мне максімальнае пакаранне, прадугледжанае ч. 1 арт. 17.3 КаАП - 8 базавых.
 
Нагадаю, што ў пятніцу 23 сакавіка 2018 гадоў ў пад'ездзе майго дома на мяне напалі два мужыка ў цывільным і, схапіўшы за рукі, выцягнулі з пад'езда і перадалі міліцыянтам, прыехаўшым на “Патрыёце”.
 
Як аказалася пазней “мужыкамі ў цывільным” былі ўчастковыя Ленінскага РАУС: з лысай галавой Сяргей Ігнацюк - аматар зьбіваць берасцейцаў у апорках і яго даўганосы калега Дзмітрый Якушэвіч. Нарад жа міліцыі складаўся з двух прапаршчыкаў: Сяргея Такуна - чалавека з такім выразам твару нібыта яго раптоўна спаймалі за праннем шкарпэтак і Ігар Галянтіч, белагаловы з казіным поглядам, які ў парушэнне службовых інструкцый не ўключыў рэгістратар падчас майго затрыманьня.
 
На адміністратыўным працэсе ў кабінеце Самасюк і ягоныя падначаленыя тупа абалгалі мяне, маўляў, ішоў хістаўся, патыхала алкаголем, адзенне была неахайным, нешта там тырчала са сподняў…
 
Тыповы асартымент слоў для тупых людзей у міліцэйскай форме, якiя выконваюць загад начальніка.
 
Вось фабула. Варта сказаць, што Брэсцкія СІЗА перапоўненыя падначаленымі Мікалая Самасюка і Сяргея Дзмітрука і мне часамі здаецца, што кар’ера гэтых выбітных служак закону падыходзіць да фінішу. У прыватнасці ў СІЗА №7 сядзяць двое ўчастковых Юрый Г. і Валерый К. за тое, што адпраўлялі людзей у Лекава Працоўны Прафілакторый, а іх кватэры здавалі ў наём і такім чынам узбагачаліся.
 
Займаліся яны гэтым даволі працяглы час, і ў мяне ў сувязі з гэтым узнікае шэраг пытанняў:
- Ці маюць Мікалай Самасюк і яго начальнік Сяргей Дзмітрук да неразважлівых учынкаў сваіх падначаленых якое-небудзь стаўленне?
 
- Ці прыкрывалі начальнікі сваіх падначаленых?
 
- І калі следства вызначыць, што прыкрывалі, ці асудзяць высокапастаўленых міліцыянтаў згодна заканадаўства?
Судовае пасяджэнне адкрытае.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Сяргей Петрухин
«Народны рэпарцёр»
 
© 2021 "Берасцейская вясна"