Друк
24.04.2018 Грамадства
Мітынг “Берасцейцы супраць Свінцу” дазволены
 
29 красавіка ў 12. 00 у Парку Воінаў Інтэрнацыяналістаў адбудзецца мітынг “Берасцейцы супраць Свінцу”, дазволены гарадскімі ўладамі.
 
У парадку дня - ліквідацыя небяспечнай вытворчасці АйПауэр - прадпрыемства па перапрацоўцы асабліва небяспечных адходаў - свінцу, яго аксідаў і сернай кіслаты, супраць будаўніцтва якога берасцейцы і жыхары брэсцкага раёна сабралі больш за 37 000 подпісаў. Чыноўнікі абласнога і раённага разліву дагэтуль ігнаруюць інтарэсы горада, дзе пражывае 350 тысяч чалавек, ажыццяўляючы тым самым дыверсію супраць здароўя людзей, што грамадзяне лічаць дзяржаўным злачынствам.
 
Небяспечныя адкіды з Пінску і Белазёрску ня ўтылізуюцца, ім мяняюць клас небяспекі і ператвараюць у мінеральную дабаўку для асфальту або ў другасны паліэтылен, развозяць па прадпрыемствах брэсцкай вобласці, хаваюць у лясах, дзе яны ляжаць гадамі, атручваючы ўсё вакол. А калі гэтыя аматары нажывы любой цаной сапраўды дадаюць гэтую мінеральную дабаўку з высокім утрыманнем свінцу ў асфальт? Яны ж атруцяць жыццё многім пакаленням беларусаў. Грамадзяне лічаць гэта дзяржаўным злачынствам.
 
Камбінат па перапрацоўцы асабліва небяспечных адходаў АйПауэр будуецца з парушэньнямі дзеючага заканадаўства, але абласныя і раённыя чыноўнікі закрываюць на гэта вочы і будаўніцтва працягваецца, бо выгаду ад гэтага прадпрыемства атрымаюць толькі яны і Лемяшэўскі, а людзям дастануцца хваробы і пакуты.
 
Прыходзьце на мітынг! Здароўе нашых дзяцей У нашых руках!
 
© 2020 "Берасцейская вясна"