Друк
19.04.2018 Грамадства
Экс-кандыдата пазбавілі доступа да правасуддзя
 
19 красавіка калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда ў складзе судзей Слюсар, Ілюшынай і Міранюк разгледзела прыватную скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага гарсавета па 17-ай выбарчай акрузе Дзяніса Турчаняка і агучыла вызначэнне: “Вызначэнне суда Лёнінскага раёна г. Брэста ад 16 сакавіка пакінуць без зменаў а прыватную скаргу без задавальнення”
 
Нагадаем, 25 студзеня кандыдат па 17 выбарчай акрузе Турчаняк звярнуўся ў Брэсцкі гарвыканкам па інфармацыю аб колькасці дамоў і паўнагадовых грамадзян па ягонай акрузе. У прадастаўленні запрошанай інфармацыі гарвыканкам яму адмовіў.
 
Кандыдат палічыў адмову незаконнай, бо інфармацыя аб выбарах адкрытая і галосная, і і звярнуўся ў суд Ленінскага раёна г. Брэста, у сваёй скарзе кандыдат папрасіў суд выправіць памылку. Суд яму адмовіў, маўляў справа “непадведамственна” суду і павінна разглядацца ў адпаведнасці з Выбарчым заканадаўствам.
 
Таму экс-кандыдат звярнуўся ў абласны суд. Дзяніс Турчаняк перакананы, што менавіта суд павінен разглядаць ягоную скаргу, бо ён звяртаўся да выканаўчай улады па інфармацыю і выбарчыя камісіі і выбарчае заканадаўства ня маюць да ягонай скаргі на “непрадастаўленне інфармацыі гарвыканкамам” ніякога дачынення, а таму СУД павінен разглядаць ягоную скаргу, а не выбарчая камісія.
 
Экс-кандыдат прасіў калегію адмяніць вызначэнне суда Лёнінскага раёна г. Брэста ад 16 сакавіка і скіраваць справу на новы разгляд.
 
“Мае правы, як кандыдата, груба парушаны гарвыканкамам. Інфармацыя аб выбарах адкрытая і галосная. Чаму інфармацыя аб колькасці дамоў і колькасці паўнагадовых грамадзян робіцца таямніцай? Я прасіў толькі лічбы, а не асабістыя дадзеныя, я спіс выбаршчыкаў не прасіў, як пішуць у адмовах. Мне незаконна адмоўлена ў разглядзе справы судом. Я пазбаўлены доступа да правасуддзя”, - паведаміў суду экс-Кандыдат Дзяніс Турчаняк.
 
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"