Друк
25.03.2018 Грамадства
Гісторыя аднаго дома
 
Хутка мы будзем віншаваць Брэст з 1000-годдзем. Для кагосьці гэта малая Радзіма, родны горад, для іншых Брэст стаў мілым і любым прытулкам.
 
Для ўсіх астатніх жыхароў Беларусі, ды і іншых краін, Брэст – горад не звычайны. Але ў чым яго адметнасць? Многія успомняць крэпасць-герой. А што яшчэ? Што было раней? Раней жа таксама жылі тут людзі. Хто яны былі? Аб чым думалі? Пра што клапаціліся?
 
Давайце пацікавімся гісторыяй нашага горада, зразумеем яго dашай увазе прапаноўваем гістрыю, на першы погляд, звычайнага доміка, што прытуліўся на вуліцы К.Маркса.
 
Больш як 100 гадоў таму, у 1907 годзе, маладая Хая Гендлер адчыніла ў гэтым доме тыпаграфію. Хая навучылася выдавецкай дзейнасці яшчэ пры бацьку, а Беніамін Гінсберг, яе муж, меў вопыт набіральшчыка ў тыпагафіі. У доме ў той час размяшчаўся таксама міліцэйскі пост, і жыла ўся сям’я Гендлераў.
 
З 1922 г. у тыпаграфіі выдаваўся першы яўрэйскі штотыднёвік у Брэсце – “Полесер Шціме”. Па тым часе такога роду газета павінна была адлюстроўваць усе аспекты жыцця яўрэяў, у тым ліку і існуючыя праблемы. Першымі ж выпускамі зацікавілася месная адміністрацыя. Але, не гледзячы на перашкоды, “Полесер Шціме” праводзіла кампанію па змаганню з сацыяльнай несправядлівасцю. На той час тыпаграфіяй ужо валодаў Ісаак Гендлер, і жыў тут жа з сям’ёй. Тут жа размяшчаўся і ягоны склад абоеў і фарбаў.
 
З гэтым домам звязана цікавая гісторыя, якая адлюстроўвае атмасферу, у якой праходзілі выбары ў месныя органы ўлады. 28 лютага 1928г. на тыпаграфію Гендлера адбылося нападзенне. Увечары да тыпаграфіі пад’ехаў аўтамабіль, у якім знаходзілася тры чалавека. Двое з іх зайшлі ў памяшканне. Яны прадставіліся прадстаўнікамі паліцыі, хоць дакументаў не паказалі. Незвычайныя наведвальнікі заўважылі надрукаваныя перадвыбарчыя лістоўкі (4 000 эзэмпляраў), схапілі іх пакінулі месца злачынства. Гендлер Мошко атрымаў тады ў правы глаз, а таксама у той вечар было разбіта шкло ў дзвярах. Вінаватых знайсці не атрымалася, але следства пастанавіла, што былі гэта камуністы.
 
Па ўсім відаць, дом гэты быў сапраўдным сямейным гняздом Гендлераў, не адно пакаленне працягвала тыпаграфскую дзейнасць. Але перарваўся род. Апошнія жыхары незвычайнага дому загінулі ў сценах гетта.
 
На жаль, нічога не нагадвае пра былых гаспадароў гэтага дома.
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"