Друк
11.09.2016 Палітыка
З бальной галавы на здаровую
 
У апошні дзень галасавання 11 верасня на выбарчым вучастку № 10 Брэсцкай Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 у СШ 3 г. Брэста было выяўлена парушэнне ч.4 арт 52 ВК «Кожны выбаршчык галасуе асабіста» - факты калектыўнага галасавання, у кабіну для галасавання заходзіла па 2 і больш фізічна здаровых выбаршчыкаў.
 
Сей факт быў зафіксаваны на фота.
 
Намеснік старшыні камісіі Наталля Цімашэнка патлумачыла, што бальным людзям, «кепска бачаць ці рукі трасуцца» могуць дапамагаць сваякі.
 
Могуць але хворым, тым «якія не могуць запоўніць бюлетэнь самастойна». Здаровыя і самі дадуць сабе рады.
 
Што да метадычных рэкамендацый, дык Наталля Цімашэнка лічыць, што яны ўкладаюцца «быле кім, і ім (камісіі) не ўказ – ёсць Закон і яны яго выконваюць»
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"