Друк
26.08.2016 Палітыка
Маніпуляванне волевыяўленнем выбаршчыкаў
 
У рэгіянальнай газэце "Вячэрні Брэст" ў № 65 за 18 жніўня на 6 старонцы была надрукаваная інфармацыя аб кандыдатах 4-х выбарчых акруг Брэста.
 
На сайце газеты гэтая інфармацыя адсутнічае, газетны варыянт карыстаецца попытам старэйшай часткі насельніцтва, якая мае праблемы ў карыстанні інтэрнетам, а вось моладзь можа яе не заўважыць.
 
Гэтыя інфармацыйныя дадзеныя па кандыдатах у газету былі перададзеныя з АВК. Варта адзначыць 2 моманты:
 
1. У гэтай інфармацыі адлюстраваны даходы кандыдатаў (Апроч АВК 1), гэта значыць, што у інфармацыйных улётках аб кандыдатах, менавіта ў АВК 2, даход кандыдатаў ня будзе пазначаны адпаведна рашэнню камісіі, што не будзе раздражняць выбаршчыкаў супраць "багатых"-праўладных кандыдатаў. Напрацягу 3 тыдняў да галасавання выбаршчыкі забудуць на гэтыя дадзеныя, то бок дадзены захад наўпрост паўплывае на волевыяўленне выбаршчыкаў.
 
2. інфармацыя аб "некаторых" кандыдатах, напрыклад: у другой выбарчай акрузе па кандыдаце ад БПЛ "СС" Аляксандры Шчэрба ўтрымлівала звесткі аб дзвух ягоных судзімясцях у 1988 і 2003г.г за крадзёж (абыдве знятыя). Падобная сітуацыя мае месца ў першай акрузе, дзе кандыдат ад ПБНФ Андрэй Талкавец мае знятую судзімасць за ашуканства пакупнікоў у 2002 годзе.
 
Лічу, што выцягваннем «бруднай бялізны» могуць кандыдаты-канкурэнты, калі ж гэтым займаюцца акруговыя камісі, гэта выглядае інакш – маніпуляваннем інфармацыяй аб кандыдатах, адным нешта прыхоўваюць, а другім нешта высвятляюць.
 
Гэта таксама мае ўплыў на волевыяўленне выбаршчыкаў. Кандыдаты са знятымі судзімасцямі ня толькі непрахадныя, але дыскрэдытуюць партыю, якая яго вылучала і самыя выбары ў Беларусі.
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"