Друк
25.08.2016 Палітыка
Узнікла неабходнасць праверкі матэрыялаў справы
 
25 жніўня у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста адбыўся разгляд справы Сяргея Вакуленкі на пастанову ўчастковага інспектара міліцыі АГПП АЎД адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста капітана міліцыі Трафімука аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце ягонага звароту.
 
На здымку  Вакуленка з правага боку
 
У суд былі запрошаныя зацікаўленыя бакі, між іншым Галіна Янголенка, якая падчас выбараў Прэзідэнта 2015 года выконвала абавязкі старшыні тэрытарыяльнай камісіі.
 
Перад пачаткам разгляду справы пракурор Ягор Кронда патлумачыў, Галіне Янголенка, што яе прысутнасць у судзе не абавязковая. Таму Галіна Янголенка палічыла слушным зысці і не ўдзельнічаць у разглядзе справы. Такім чынам яна пазбегла непрыемнай працэдуры адказваць на пытанні ў судзе.
 
Сяргей Вакуленка, прасіў суд:
 
Прызнаць незаконным і безпадстаўным пастанову УІМ АГПП АЎД адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста ад 5.08.2016 аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце перабольшвання пасадных паўнамоцтваў Галінай Янголенка, а менавіта адзінаасобны разгляд скаргаў, якія паступалі на разгляд выбарчай камісіі, якую яна узначальвала.
 
Забавязаць АЎД адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста аднавіць праверку па ягонай заяве.
 
Даць належную прававую ацэнку дзеянням старшыні Маскоўскай раённай горада Брэста камісіі па выбарам Прэзідэнта РБ Галіны Янголенка.
 
Вырашыць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт. 426 КК РБ па факце здзяйснення старшынёй Маскоўскай раённай горада Брэста камісіі па выбарам Прэзідэнта РБ Галінай Янголенка дзеянняў , якія відавочна выходзяць па-за межы прадастаўленых ёй прав і паўнамоцтваў, якія нанеслі шкоду правам і законным інтарэсам Сяргея Вакуленкі, а таксама дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.
 
У выніку разгляду суд прыйшоў да высновы, што ўзнікла неабходнасць праверкі матэрыялаў справы, у сувязі з чым быў абвешчаны перапынак да 26 жніўня. На 9 гадзін раніцы суд выклікаў адпаведных прадстаўнікоў міліцыі для дачы імі тлумачэнняў, а таксама запатрабаваў з міліцыі кнігу ўліку зыходных дадзеных.
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"