Друк
25.08.2016 Палітыка
Шматтысячны мітынг у Берасьці 25 жніўня 1991 году
 
25 гадоў таму, 25 жніўня 1991 году, пасьля правалу ГКЧП, Беларусь абвясьціла сьвету пра сваю незалежнасьць!
 
Лозунг «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!» уласна ў тыя дні пасьля путчу ГКЧА напоўніўся для мяне рэальным зьместам і на ўсё жыцьцё запомніўся, як пераломная веха нашай агульнай беларускай і маёй асабістай гісторыі.
 
Піша краязнаўца Ігар Бараноўскі на сваёй староцы ў “facebook”.
 
Ніжэй фота шматтысячнага мітынгу на цэнтральнай плошчы ў Берасьці 25 жніўня 1991 году і абвесткі з запрашэньнем на гэты мітынг, каб патрабаваць дэмакратыі, свабоды і незалежнасьці, падтрымаць дэпутатаў апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.
 
Са СЬВЯТАМ, НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, БЕЛАРУСЬ!
 
На адным з фота: «Именем демократии собачья будка опечатана» — такі плакат берасьцейцы ў асобе спачылага ўжо і заўсёды адважнага і непрымірымага ворага бальшавізму Генадзя Самойленкі прыляпілі на дзьверы Берасьцейскага абкаму кампартыі. «Союз демократических сил». На справе ў Берасьці гэта тады быў БНФ і пару іншых асобаў.
 
Міліцэйскія чыны былі страшэнна напужаныя і толькі разгублена церабілі вусы перада натоўпам, які гатовы быў разьнесьці абкам. Але парадак навялі і ўратавалі будынак ад разгрому як раз сябры БНФ. 
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"