Друк
22.08.2016 Палітыка
«Адкрытыя» выбары абмяжоўваюцца паўнамоцтвамі
 
Пабачыць працэс праверкі подпісаў членамі выбарчай камісіі назіральнік ад БХК Уладзімір Вялічкін на ўласныя вочы так і ня змог.
 
Да пачатку праверкі подпісаў у падпісных лістах назіральнік 2 жніўня на пасяджэнні Брэсцкай Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 спачатку у вуснай форме звярнуўся да камісіі з просьбай даць яму магчымасць прысутнічаць пры праверцы подпісаў і спаслаўся на артыкулы 65 Канстытуцыі і 13 Выбарчага Кодэкса, дзе гарантавана, што «выбары праходзяць адкрыта і галосна».
 
У камісіі адбылося азнаямленне са зместам 13 артыкула. Выявілася, што артыкуле няма забароны прысутнічаць пры праверцы подпісаў, але і няма прапісанага дазволу прысутнічаць назіральніку пры праверцы подпісаў.
 
А таму камісія прыняла рашэннне не дапускаць назіральніка дагэтага «адкрытага» працэсу. Назіральнік пажадаў атрымаць пісьмовы адказ. Ужо 5 жніўня ён атрымаў адказ з акруговай камісіі: «У артыкуле 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь утрымліваецца поўны пералік паўнамоцтваў, якія прадастаўлены назіральніку. Такім чынам Ваша просьба выходзіць па-за рамкі паўнамоцтваў, вызначаных у дадзеным артыкуле і не можа быць задаволена».
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"