Друк
17.08.2016 Палітыка
Першыя выступы па БТ на берасцейшчыне
 
Днямі распачаўся запіс выступаў кандыдатаў на тэлебачанне і радыё 16 жніўня на БТ 3 прайшлі першыя выступы кандыдатаў.
 
Па Брэсцкай-заходняй выбарчай акрузе № 1 выступілі 2 кандыдаты мэнаджэр па продажах Андрэй Ваўчок, вылучэнец БСДП «Грамада» і генеральный дырэктар ААТ «Берасцейскі пекар» Леанід Брыч, вылучэнец між іншым нейкай Беларускай патрыятычнай партыі, рэшта не пасьпела падрыхтавацца і іх эфірны час запоўнілі краявіды Брэста і ваколіцаў.
 
У той сама дзень кандыдат па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 Таццяна Малашчанка, вылучаная праз АГП, запісала свой выступ на тэлебачанні:
 
“Лічу сваёй галоўнай мэтай прызнанне першаснасці роднай мовы, культуры, павелічэнне колькасці беларускаміўных садкоў і школ, адкрыцця нацыянальных вышэйшых установаў адукацыі”, - казала яна: “Я, Таццяна Малашчанка, упэўнена, што нацыянальная самасвядомасць – галоўны складнік незалежнасці, адраджэння і росквіту Беларусі”.
 
На наступны дзень яна мела запіс на радыё... Дзе папрасіла на пачатак выступу паставіць некалькі секунд песні «Аксамітны вечар».
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"