Друк
04.08.2016 Грамадства
Цікавінкі берасьцейшчыны - Дуга Струвэ
 
Наведывая малую радзіму сваяго бацькі па дарозе з в.Бездеж у в.Заверша Драгічынскага раёну натыкнулася на унікальны помнік гісторыі Дугу Струвэ. Створаны быў гэты самы вялікі ў свеце геадэзічны інструмент каля 150 гадоў таму, з мэтай дакладнага вымярэння формы і памераў Зямлі. Пад кіраўніцтвам вучонага Васіля Струве дуга мерыдыяна была вымераная ад Паўночнага Ледавітага акіяна да Чорнага мора.
 
У працэсе вымярэнняў было закладзена 265 геадэзічных пунктаў. Дуга прайшла па тэрыторыі Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Малдовы і Украіны. Яе даўжыня - больш як 2820 км. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца 22 геадэзічных пункта. Праведзеныя даследаванні навукоўцаў яшчэ ў той час пацвердзілі тэорыю, што наша планета не правільны шар, а эліпсоід.
 
Дуга Струве разглядаецца як адно з найвялікшых падзей у развіцці астраноміі, геадэзіі і картаграфіі, ўвайшло ў скарбніцу сусветнай навукі і не страціла сваёй актуальнасці па сённяшні час.
 
 
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"