Друк
30.07.2016 Палітыка
Лідзія Ярмошына ня лічыць патрэбным лічыцца з думкай выбаршчыкаў
 
ЦВК спыніў перапіску з назіральнікам за выбарамі з Баранавічаў Сяргея Гоўшы датычную фатаграфавання ў выбарчых камісіях.
 
Нагадаем:
22 ліпеня ў сувязі з забаронай фатаграфаваць працэс выбараў назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў скаргу на электронную пошту ЦВК.
 
У сваёй скарзе назіральнік просіць Цэнтральную выбарчую камісію адмяніць гэтую забарону.
 
У сваім адказе ад 22 ліпеня ЦВК растлумачыў: “..., што ў артыкуле 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь змяшчаецца вычарпальны пералік паўнамоцтваў, якія прадастаўляюцца асобам, што з’яўляюцца наглядальнікамі. Такім чынам, указаныя Вамі дзеянні выходзяць за рамкі нарматыўных прадпісанняў вышэй названага артыкула...”
 
Сяргей Гоўша прынцыпова не пагаджаецца з такім адказам за подпісам старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай і звяртаецца ў ЦВК да Лідзіі Ярмошынай чарговы раз, дзе абгрунтоўвае сваю пазіцыю:
 
“Я ніколі з вамі не пагаджуся, аб чым 4-ры гады таму даказаў сп. Ярмошынай падчас сустрэчы, бо вы не маеце рацыі. Трактаваць закон мае права толькі законатворца, а не вы. Той жа артыкул 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь мае і яшчэ адзін, таксама поўнасцю вычарпальны пералік “чаго я не маю права”, чаго вы, чамусці, не пажадалі заўважыць. Дык забароны там мне адкрыта, свабодна працаваць,-- НЯМА! А раз забароны няма – значыць можна! Так працуюць усе законы ва ўсім свеце, бо ў любым законе кожнае дробнае, нязначнае дзеянне не апішаш.
 
Прашу вас яшчэ ўважлівей разабрацца і адмяніць гытыя незаконныя і абсурдныя забароны камісій...
 
...Мы і вы прызваны рабіць адну справу – выконваць закон і Канстытуцыю падчас выбараў, арт. 65 якой гаворыць, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта і галосна. Вы ж патрабуеце, каб яны праходзілі закрыта і моўчкі – вось розніца...”
 
У сваім адказе ад 26 ліпеня старшыня ЦВК лідзія Ярмошына проста спыніла перапіску з назіральнікам Сяргеям Гоўшам:
 
“У адпаведнасці з артыкулам 21 вышэйназванага Закона паведамляем, што названы зварот з’яўляецца неабгрунтаваным і перапіска з Вамі па гэтаму пытанню спыняецца. Пры паступленні паўторных зваротаў у далейшым яны будуць пакідацца без разгляду па сутнасці, аб чым Вам паведамляцца не будзе”.
 
Та-да-да-да!
 
Назіральнік Сяргей Гоўша застаўся пры сваёй думцы: “Як і чакалася - адпіскі. Яны ж не могуць прызнаць сваю няправату”.
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"