Друк
11.07.2016 Палітыка
Пікеты па зборы подпісаў у Баранавічах
 
10 ліпеня на кааператыўным рынку г. Баранавічы адбыліся пікеты па зборы подпісаў ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў:
 
Сябра АГП Мікалая Чарнавуса і Таццяны Малашчанка, а таксама беспартыйнага Юрыя Казакевіча. На сустрэчу з грамадзянамі горада з Менску прыехалі кіраўнік аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік кіраўніка Руху за Свабоду Юрась Губарэвіч, а таксама старшыня незарэгістраванай БХД - Віталь Рымашэўскі. Прысутнічалі на сустрэчы карэспандэнты Баранавіцкай незалежнай газеты"Інтэкс-прэс", радыё "рацыя", а таксама назіральнік ПЦ Вясна Сяргей Гоўша.
 
На гэты раз сустрэча з грамадзянамі прайшла спакойна, нават сваіх асаблівых заўвагаў не выказваў дырэктар рынка. Збор подпісаў за прэтэндэнтаў праходзіў не вельмі актыўна, бо грамадзяне не падрыхтаваліся да кампаніі і не бралі з сабою пашпартоў.
Партыйная дэлегацыя з Менска цераз некалькі гадзінаў працягнула свой шлях у накірунку Берасьця.
 
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"