Друк
28.06.2016 Грамадства
Абмяркавання кандыдатур як заўжды не было
 
27 чэрвеня 2016 года ўдзельнікі супольнага пасяджэння прэзідыума абласнога савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта вырашылі два пытанні : аб стварэнні і зацверджанні персанальнага складу акруговых выбарчых камісій (АВК), і тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Брэсцкай вобласці.
 
Папрысутнічаць на паседжанні мог кожны грамадянін. Трэба было толькі зарэгістравацца на ўваходзе.
 
На паседжанні было агучана, што на ўступленне ў склад выбарчых камісій было пададзена 347 заяў, а ўключана толькі 221 чалавек, у тым ліку ў склад ТВК – 22 заявы, камісіі створаныя «па максімуму» – па 13 членаў.
 
Прысутным быў прадстаўлены праэкт рашэння з загадзя вызначаным складам выбарчых камісій, які быў зацверджаны шляхом галасавання. Амаль кожнаму з адабраных прэтэндэнтаў давалася кароткая характарыстыка, кшталту: вопытны, адказны. Але нічога не згадвалася, пра тых вылучэнцаў, якія не былі ўключаны ў праект рашэння. Па просьбе аўдыторыі былі толькі «прагавораныя» неўключаныя прозвішчы.
 
Як патлумачылі прысутьным, заявы праглядала і вызначала, хто ўвойдзе ў склад камісій, загадзя створаная «рабочая група». Хацелась бы ведаць кім і на якой прававой базе стваралася і працавала гэтая «рабочая група».
 
Напрыклад, спадарыня Шчапеткіна, каторую не ўключылі ў склад камісіі кажа: “ Я многа гадоў хочу стаць вашым сябрам , працую педагогам, на выбарах заўсёды назіральнік. І не разумею, чаму мая кандыдатура заўсёды не падыходзіць?”
 
На гэтае і падобныя пытанні адказ быў надзвычай просты: не хапае месцаў для ўсіх жадаючых.
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"