Друк
27.06.2016 Грамадства
Брэст Праваслаўны
 
(фотарэпартаж)
 
У нашам горадзе праходзіць 7-я духоўна-асветніцкая выстава-ярмарка, гэта па вул. Маскоўскай, 275 (ДК Прафсаюзаў).
 
На выставе-ярмарцы можна набыць сувеніры, царкоўныя рэчы, духоўную літаратуру, вырабы народнай творчасці і шмат іншага. На ўласныя вочы можна пабачыць прадстаўнікоў Маскоўскай патрыархіі розных гарадоў Расіі, Украіны і Беларусі.
 
Штодня адбываюцца размовы на духоўныя темы, дэманстрацыя шматсерыйнага дакументальнага фільма із цыкла “Руская Галгофа”, сустрэчы з выканаўцамі аўтарскіх песень і выступы творчых калектываў.
 
Праграма мерапрыемства разлічана на тыдзень да 28 чэрвеня.
 
Здзіўляе і насцярожвае напіс на кашулі ў адным з шапікаў “Братцы! Чудо-богатыри! Неприятель от вас дрожит! Вы – русские! Александр Суворов!»
 
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"